Абарона на высокім абцасе: як служаць беларускі ў арміі - у праекце "Дыспазіцыя"

8 марта 2024

Вясновае свята, якое дорыць светлыя і радасныя эмоцыі. Гэтымі днямі ўсюды  мора кветак і пажаданняў у адрас прадстаўніц цудоўнага полу. Віншаванні прымаюць і вайскоўцы-жанчыны. У беларускай арміі ва ўсіх родах войскаў служыць нямала сапраўдных амазонак. У небе і на зямлі нярэдка яны выбіраюць ратную службу справай усяго жыцця. З такімі лэдзі пазнаёміўся і аўтар праекта "Дыспазіцыя" (відэа).