Пратэсты фермераў ахапілі 16 гарадоў Латвіі

5 февраля 2024

Францыя, Германія, Грэцыя, Бельгія, Італія, Партугалія, Нідэрланды, зараз яшчэ і Латвія. Фермеры на трактарах выяўляюць свой пратэст у 16 гарадах краіны. Рух у населеных пунктах паралізаваны. Мітынгоўцы выступаюць за неадкладнае ўвядзенне забароны на імпарт прадуктаў, з канкурэнцыяй якіх не могуць справіцца. Таксама на парадку дня ў латвійскіх фермераў змяненне падатковага заканадаўства і скарачэнне бюракратыі.