Сёння стане вядома, ці трапіць Віктар Ганчарэнка і яго ЦСКА у плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

5 декабря 2017

Сёння позна вечарам стане вядома, ці трапіць беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка і яго ЦСКА у плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў? У заключным матчы групавога этапа маскоўскія "армейцы" згуляюць у Англіі супраць "Манчэстэр Юнайтэд". Для праходу ў накаўт-раўнд расійскаму клубу абавязкова трэба браць ачкі, пры гэтым, спадзявацца на асечку Базеля ў Партугаліі, дзе швейцарцы будуць гасцяваць у "Бенфікі". Матч "Манчэстэр Юнайтэд" - ЦСКА у прамым эфіры пакажа "Беларусь 2". Анлайн гульнявога дня - на беларускім спартыўным канале. Старт усіх сустрэч у 22:45.