Праліўныя дажджы ў Паўднёва-Усходняй Азіі выклікалі моцныя паводкі і апоўзні

2 августа 2015

У М'янме і Індыі загінулі больш як 50 чалавек. Ахвярамі стыхіі сталі таксама жыхары Непала і В'етнама. Колькасць пацярпелых ад паводак толькі ў М'янме ўжо перавысіла 100 тысяч чалавек. Патокі вады разбурылі дамы, чыгуначныя лініі, масты і дарогі ў В'етнаме. На паўночным захадзе краіны зараз ідзе эвакуацыя насельніцтва.