Пракуратура Гданьска прад'явіла абвінавачанне беларусу Сцяпану Свідзерскаму ў замаху на забойства

17 ноября 2017

На падставе сабраных звестак было высветлена, што ён зрабіў два выстралы, адзін з якіх быў накіраваны ў чалавека. Свідзерскі віны не прызнае. Беларус расказаў сваю версію здарэння. Яе правераць следчыя. Пракурор накіраваў у суд хадайніцтва аб арышце падазронага.

Рашэнне будзе прынята сёння. Нагадаем, у аўторак супрацоўнік агенцтва Reuters - 30-гадовы ўраджэнец Гродна - са стрэльбай і пісталетам падняўся на другі паверх свайго офіса ў Гдыні і выстраліў два разы. Ніхто не пацярпеў. Беларус быў затрыманы паліцыяй.