Тры сумесныя заявы прынялі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ

21 сентября 2017

Тры сумесныя заявы прынялі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ на сустрэчы ў Нью-Ёрку. А менавіта - "Аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму", "Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце", "Аб становішчы ў Афганістане і пагрозе ўзмацнення пазіцый міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый у паўночных правінцыях краіны". Міністры дамовіліся працягваць каардынацыю пазіцый у знешнепалітычных пытаннях у адпаведнасці з зацверджанай прэзідэнтамі стратэгіяй калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года. Чарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ павінна прайсці ў Мінску ў канцы лістапада.