Працяглыя ліўні выклікалі моцныя паводкі ў Краснадарскім краі

25 октября 2018

Жыхары Краснадарскага краю публікуюць у сацыяльных сетках кадры сапраўднага апакаліпсісу. Працяглыя ліўні выклікалі ў рэгіёне моцныя паводкі. Асноўны ўдар на сябе прыняў Туапсэ. На відэа вуліцы больш падобныя на рэкі, струменямі вады літаральна зносіць прыпаркаваныя аўтамабілі. Затопленыя дамы і дзве чыгуначныя станцыі. З-за пашкоджання камунікацый спыненая падача вады і газу. Ужо вядома аб адной загінуўшай. Уведзены рэжым надзвычайнага становішча.