Праблема Паўночнай Ірландыі выклікае складаннасці ў перамовах наконт умоў Brexit

24 ноября 2017

Праблема Паўночнай Ірландыі, а таксама фінансавыя пытанні застаюцца самымі цяжкімі ў перамовах Вялікабрытаніі з астатнімі краінамі ЕС наконт умоў Brexit. Як вядома, амаль 30 тысяч чалавек рэгулярна перасякаюць мяжу паміж Паўночнай Ірландыяй і Рэспублікай Ірландыяй, а абодва бакі глыбока ўзаемазвязаны як у эканамічным, так і ў сацыяльным планах. Аднак галасаванне па Brexit прывяло да вялікай нявызначанасці, і зараз людзі, якія працуюць і жывуць па абодва бакі мяжы, адчуваюць усе негатыўныя наступствы перамоў, якія зацягнуліся.