Марцін Сайдзік: Не магу станоўча ацаніць выкананне рэжыму спынення агню

15 октября 2019
У Мінску прайшла чарговая сустрэча кантактнай групы па вырашэнні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Бакам не ўдалося ўзгадніць новы графік развядзення сіл на пілотных участках судакранання. Акрамя таго, удзельнікі па-ранейшаму не могуць дамовіцца па пытанні абмену палоннымі.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік трохбаковай кантактнай групы па Украіне: "Не магу станоўча ацаніць выкананне рэжыму спынення агню, колькасць парушэнняў значна ўзрасла. Яшчэ раз звяртаюся да бакоў забяспечыць устойлівае перамір'е. Бакі сёння пацвердзілі прыхільнасць да выканання дамоўленасцяў па развядзенні сіл, што прывядзе да выканання гэтых  рашэнняў".

Нагадаем, развядзенне сіл у населеных пунктах Пятроўскае і Залатое - абавязковая ўмова для правядзення саміту ў "нармандскім фармаце". Абмеркаванне гэтага і іншых пытанняў парадку дня ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы прадоўжаць ужо на наступным пасяджэнні  29 кастрычніка.