Ці прыме Вярхоўная рада Украіны нашумелы законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса

17 ноября 2017

У Вярхоўнай радзе Украіны спадзяюцца, што на найбліжэйшай сесіі, нарэшце, удасца прыняць у другім чытанні нашумелы законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса.

Дакумент быў прыняты ў першым чытанні яшчэ 6 кастрычніка. І да сённяшняга дня зведаў больш як 200 паправак. Сёння законапраект у новай рэдакцыі адобрыў Камітэт па нацбяспецы і рэкамендаваў прыняць яго менавіта ў такім выглядзе. Да прыкладу, ранейшы варыянт дазваляў прыцягваць да крымінальнай адказнасці нават настаўнікаў, якія працуюць у школах на "акупаваных тэрыторыях", гэта значыць у непадкантрольных Кіеву раёнах Луганскай і Данецкай абласцей. Іх мелі намер прылічыць "да асоб, якія ўдзельнічаюць ва ўзброенай агрэсіі Расіі". Сёння камітэт вырашыў: настаўнікі не падпадаюць пад дзеянне гэтай нормы, паколькі не парушаюць гуманітарнае права.