Эканоміка Клецкага раёна паказвае добрыя вынікі

5 июня 2015

Перспектывы для дарожнага будаўніцтва. Сёння ў Клецку адкрыўся новы асфальтавы завод - найбуйнейшы ў Мінскай вобласці. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў рэгіёна сёлета дэманструе станоўчыя вынікі. За кошт ўкаранення сучасных тэхналогій пашыраецца і выпуск мяса-малочнай прадукцыі. Эканамічныя бонусы ад новых вытворчасцяў падлічыў Аляксей Кандраценка.

Арыентаваць вытворчасць на выпуск смачнай, карыснай, а галоўнае запатрабаванай прадукцыі. Задача, якую Клецкі філіял Слуцкага сыраробнага камбіната не проста асэнсаваў, але і эфектыўна рэалізаваў. Цяпер новая лінія дазволіць перапрацоўваць значна большыя аб'ёмы сыравіны. Малочныя рэкі тэхніка з лёгкасцю ператварае ў тварожныя "берагі".

Свае выгады ад мадэрнізацыі і ў клецкіх дарожных будаўнікоў. Новы асфальтавы завод - аптымальны варыянт спалучэння эканомікі і экалогіі.

Завод зможа выпускаць 30 відаў асфальтабетонных сумесяў.

Нават сёння, ва ўрачысты дзень адкрыцця, машыны з асфальтам гатовыя стартаваць на будаўнічыя аб’екты. Дарогі з якасным пакрыццём запатрабаваныя па ўсёй краіне.

Сёння эканоміка Клецкага раёна паказвае добрыя вынікі. Адзін з яе "рухавікоў" - сельская гаспадарка. Зараз аграрыі актыўна

нарыхтоўваюць травяністыя кармы. Дарэчы, мясцовая сыравінная база адна з лепшых у вобласці. Яна гарант паспяховага развіцця. Ад гэтага залежыць высокая якасць малака і мяса, без чаго немагчыма ні насычэнне ўнутранага рынку, ні пашырэнне экспарту.