Прычынай разбурэння інданезійскага "Боінга" стаў удар аб ваду

5 ноября 2018

Такую выснову зрабілі эксперты. У момант судакранання з паверхняй Яванскага мора рухавікі лайнера працавалі на поўную магутнасць, а хуткасць самалёта была вельмі вялікай. Пры гэтым слядоў, якія паказваюць на разгерметызацыю судна ў палёце, не выяўлена. Ратавальнікі працягваюць пошук маўленчага самапісца "Боінга". Складанасць у тым, што скрыня закапалася ў марскім грунце, таўшчыня якога не меней як метр.