Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць візіты ў Расію і Таджыкістан

11 мая 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць візіты ў Расію і Таджыкістан, аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

14 мая ў Сочы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На ім палітыкі абмяркуюць развіццё інтэграцыйнага аб'яднання і перспектывы паглыблення ўзаемадзеяння па шэрагу кірункаў. Як вядома, такія саміты - выдатная пляцоўка і для двухбаковых перамоў. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Лідары абмяркуюць перспектывы адносін дзвюх краін, праблемныя пытанні і падрыхтоўку да маючага адбыцца ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета.

Пасля саміту ЕАЭС у Сочы наш Прэзідэнт накіруецца з афіцыйным візітам у Таджыкістан. Візіт прадоўжыцца да 16 мая. Запланаваны перамовы з лідарам гэтай сярэднеазіяцкай рэспублікі Эмамалі Рахмонам, якія пройдуць у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Кіраўнікі краін разгледзяць вынікі і далейшыя планы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, рэалізацыю сумесных праектаў і інвестузаемадзеянне, а таксама работу на рынках трэціх краін. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў. Мяркуецца таксама, што прэзідэнты прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця нацыянальнай выставы Беларусі ў Таджыкістане і шэрагу іншых мерапрыемстваў. У дні афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ таксама адбудзецца таджыкска-беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел і прадстаўнікі дзелавых колаў Афганістана.