Прэзідэнт ЗША прыбыў з візітам у Вялікабрытанію

22 апреля 2016

Каралева Лізавета Другая, а таксама яе муж герцаг Эдынбургскі Філіп разам выйшлі сустрэць амерыканскага лідара. Ён прыляцеў у Злучанае Каралеўства з жонкай Мішэль. У суправаджэнні аховы ўсе чацвёра адправіліся ў Віндзарскі замак. Барак Абама стаў першым замежным лідарам, які ўдастоіўся гонару асабіста павіншаваць каралеву з юбілеем. Напярэдадні Лізавеце Другой споўнілася 90 гадоў. Пасля прыёму ў брытанскага манарха Прэзідэнт ЗША адправіўся ў Лондан, каб правесці перамовы з прэм'ерам Дэвідам Кэмеранам. Тэмы сустрэчы - барацьба з тэрарызмам, урэгуляванне канфлікту ва Украіне, міграцыйны крызіс у Еўропе, а таксама лёс членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе. Рэферэндум па гэтым пытанні пройдзе 23 чэрвеня. Пры гэтым апошнія сацапытанні паказваюць, што за выхад каралеўства з ЕС могуць прагаласаваць больш як палова брытанцаў.