Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў прычыну распаду СССР

3 января 2019

На думку амерыканскага лідара, Савецкі Саюз збанкруціўся з-за вядзення баявых дзеянняў у Афганістане. З такой заявай Трамп выступіў напярэдадні падчас пасяджэння ў Белым доме. Кіраўнік Злучаных Штатаў адобрыў увод савецкіх войскаў у Афганістан у сувязі з тэрарыстычнай пагрозай, якая зыходзіла ад талібаў. Ён адзначыў, што сёння Вашынгтон траціць на Афганістан мільярды долараў, хоць ваенныя дзеянні ў рэгіёне варта праводзіць суседзям гэтай рэспублікі - Пакістану, Расіі і Індыі.