Прэм'ер Польшчы не паедзе ў Ізраіль з-за выказванняў Нетаньяху

18 февраля 2019

Прэм'ер Польшчы не паедзе ў Ізраіль з-за выказванняў Нетаньяху аб дачыненні палякаў да нацыстаў. Матэуш Маравецкі сёння павінен быў адправіцца ў Іерусалім у рамках саміту Вышаградскай чацвёркі. Праігнараваць сустрэчу ён вырашыў пасля заявы прэм'ер-міністра Ізраіля, які пракаменціраваў польскі закон аб адказнасці за абвінавачанне польскага народа ў злачынствах халакосту, так "палякі супрацоўнічалі з немцамі". Ізраільскі бок абвінавачанні адпрэчвае, заяўляючы, што словы Нетаньяху проста няправільна працытавалі СМІ.