Урад прэзідэнта Франсуа Аланда губляе давер французаў

24 марта 2014

Урад прэзідэнта Франсуа Аланда губляе давер французаў. Пра гэта красамоўна гавораць вынікі першага тура муніцыпальных выбараў. У найбуйнейшых гарадах кандыдаты ад кіруючай Сацыялістычнай партыі набралі менш галасоў, чым прадстаўнікі памяркоўнага правага Саюза за народны рух. Адзначаецца рэкордна нізкая яўка. Па выніках першага тура выбараў у Францыі будуць абраны 36 тысяч мэраў гарадоў і кіраўнікоў муніцыпальных утварэнняў. Другі тур прызначаны на 30 сакавіка, але, паводле слоў экспертаў, на расстаноўку сіл ён ужо наўрад ці паўплывае.