На Данбасе пачаў дзейнічаць чарговы рэжым спынення агню, які павінен стаць бестэрміновым

21 июля 2019

Перамір'е ўступіла ў сілу з паўночы. На перамовах кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якія адбыліся ў Мінску 17 ліпеня, удалося, нарэшце, узгадніць дадатковыя меры па павышэнні эфектыўнасці выканання перамір'я. У прыватнасці, забарона любога вядзення агню, а таксама адказнасць асоб за парушэнне рэжыму цішыні.