Урад Францыі выступіў за падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне

10 декабря 2016

Урад Францыі выступіў  за падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне да 15 ліпеня 2017 года. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Францыі Бернар Казнёў.  Прапанову  разгледзяць  у парламенце. Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены ў лістападзе 2015-га неўзабаве пасля серыі тэрактаў у Парыжы. Пазней яго неаднаразова падаўжалі.

А ў Германіі збіраюцца прадоўжыць пагранкантроль  у Шэнгенскай зоне. Аб гэтым піша часопіс "Шпігель". Ён быў уведзены на мяжы з Аўстрыяй восенню 2015 года і дзейнічае да лютага 2017-га. Гэтая мера дазволіла рэгістраваць мігрантаў у момант прыбыцця і не даваць ім бескантрольна перасоўвацца па Германіі. Але зараз ва ўрада ФРГ ёсць звесткі, што пад выглядам бежанцаў у ЕС спрабуюць пракрасціся тэрарысты. Берлін просіць Еўракамісію выдаць мандат на падаўжэнне гэтага тэрміну.