Урад Францыі аб’явіў вайну радыкальным ісламістам

1 ноября 2020

Яшчэ адна вострая тэма, якую мы не маглі не закрануць, - скандал, які адбыўся на тыдні. "Краіна перажывае цёмныя дні", "Не трапіць у пастку тэрарыстаў", "Гэта павінна спыніцца!" - такімі загалоўкамі мільгала французская прэса. Пасля забойства мусульманінам трох чалавек урад Пятай рэспублікі абв’явіў вайну радыкальным ісламістам.

Апошняе нападзенне ў Ніцы стала толькі каталізатарам незадаволенасці ўрада па пытанні мусульман. Бо прадстаўнікі менавіта радыкальнага ісламу здзейснілі тэракты ў "Шарлі Эбдо" ў 2015 годзе, выбух у Ніцы ў 2016-м. Тое, што адбываецца ў краіне сёння, развярэдзіла старыя раны французаў. З панядзелка будуць дадаткова мабілізаваныя 7 тысяч вартавых правапарадку. Паводле слоў Макрона, гэта дапаможа гарантаваць бяспеку школ і месцаў рэлігійнага прызначэння.

Наколькі мэтазгодная мабілізацыя ў барацьбе з "нябачным ворагам"? Жорсткія дзеянні - адказ на пагрозу, якая расце, або ўсё ж толькі бачнасць працы над памылкамі французскага ўрада? І як адрэагавалі на канфліктную рыторыку прэзідэнта Пятай рэспублікі   ўсходнія краіны - раскажа Андрэй Семчанка (відэа).