Пажар на нафтабазе пад Кіевам ізноў узмацніўся

11 июня 2015

Пажар на нафтабазе пад Кіевам ізноў узмацніўся - вышыня полымя дасягае 50 метраў. Пра гэта паведамляюць украінскія журналісты з месца падзей. Сёння там ізноў прагрымела некалькі выбухаў. Колькасць пацярпелых павялічылася да 18. У спісе загінуўшых - чатыры прозвішчы. Пажарнікам атрымалася ўзяць пад кантроль больш за палову тэрыторыі нафтабазы. Да нафтавага пажару пад Кіевам, які пачаўся яшчэ ў панядзелак, дадаўся смурод ад тарфянішчаў, якія палаюць. Зафіксаваныя ўзгаранні ў трох пунктах вобласці. Ва Украіне паміж тым сёння ўвайшлі ў сілу законы аб дэнансацыі шэрагу пагадненняў з Расіяй у ваеннай сферы. Так, Кіеў спыняе супрацоўніцтва з Масквой у галіне ваеннай разведкі. Акрамя таго, засталося ў мінулым пагадненне аб міждзяржаўных ваенных перавозках і парадку адпаведных разлікаў.