Рэферэндум аб незалежнасці ў Каталоніі прывёў да сутыкненняў з паліцыяй і масавых беспарадкаў

1 октября 2017

Колькасць пацярпелых ідзе на сотні. Не выключана, што да гэтай хвіліны размова можа ісці аб тысячах. Усе яны ахвяры дзеянняў паліцыі, якая ўсімі сіламі спрабавала спыніць правядзенне галасавання.

Закрыццё выбарчых участкаў, адключэнне Інтэрнэту, гумовыя кулі, вынас урн для галасавання і вывядзенне людзей з участкаў, а таксама арышты. Мадрыд ні ў чым сабе не адмаўляў, каб перашкодзіць волевыяўленню каталонцаў. Зрэшты, самі за сябе гавораць не менш красамоўныя кадры, якія мы прапануем вашай увазе.