У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні

30 июня 2017
Яна будзе праходзіць па 3 ліпеня з 9 раніцы і да 6 вечара. Да запісу на рэзервовы дзень дапушчаюцца абітурыенты, якія былі зарэгістраваныя для праходжання ЦТ, але не змаглі па паважлівай прычыне прыняць у ім удзел. Рэзервовыя дні - 6, 8 і 10 ліпеня. Прайсці ЦТ можна толькі па адным навучальным прадмеце. А сёння ў абітурыентаў цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі.