Павысіць пенсіённы ўзрост да 69 гадоў плануюць у Германіі

17 августа 2016

З адпаведнай прапановай да ўрада ФРГ выступіў Бундэсбанк. У федэральнай фінустанове лічаць, што такое павышэнне - адзіны спосаб пазбегнуць крызісу пенсіённай сістэмы, які на фоне старэння нацыі прывядзе да зніжэння выплат. Згодна з падлікамі Бундэсбанка, змяненні варта ўвесці да 2060 года. Зараз у краіне праводзіцца рэформа, якая прадугледжвае выхад на заслужаны адпачынак у 67 гадоў.