Польскія ўлады пачалі расследаванне забойства свайго грамадзяніна ў Берліне

21 декабря 2016

Новыя падрабязнасці тэракта ў Берліне. Адказнасць узяла на сябе "Ісламская дзяржава". Першай ахвярай стаў грамадзянін Польшчы - дальнабойшчык. Спачатку яго падазравалі ў дачыненні да атакі. Польскія ўлады пачалі сваё расследаванне жорсткага забойства свайго грамадзяніна. У Берліне вадзіцель павінен быў выгрузіць тавар. Выкрадзены грузавік пазней заехаў у натоўп людзей на калядным базары ў цэнтры сталіцы ФРГ. 12 чалавек загінулі, 48 былі шпіталяваныя. Па падазрэнні быў затрыманы пакістанец, але пазней яго адпусцілі - ад недахопу доказаў.

У Германіі ўзмацнілі меры бяспекі. Улады скандынаўскіх краін прынялі аналагічнае рашэнне. У Даніі і Нарвегіі павялічылі колькасць паліцэйскіх на калядных кірмашах. А ў канадскім Таронта па перыметры святочнага квартала выставілі бетонавыя агароджы.