Польскія фермеры працягваюць баставаць

21 марта 2024

Польскія фермеры працягваюць забастоўкі. Людзі ўзводзяць барыкады на ўездзе ў буйныя гарады. Калоны трактароў і сельгастэхнікі перашкаджаюць руху машын, прапускаюць толькі аўто экстранных службаў і гарадскіх аўтобусаў. Палякі выступаюць супраць увозу ўкраінскай прадукцыі і абмежаванняў на жывёлагадоўлю ў краіне.