Польшча хоча атрымаць ад Германіі 543 мільярды долараў

23 марта 2018

У такую суму ў Варшаве ацанілі ўрон, прычынены краіне падчас Другой сусветнай. Кіраўнік камісіі па рэпарацыях сейма, выступаючы перад парламентам, заявіў, што Польшча падчас вайны панесла найбольшыя чалавечыя і рэсурсавыя страты ў Еўропе. Ад рук Трэцяга рэйха пацярпелі больш за 13 мільёнаў палякаў, знішчаныя былі дзясяткі гарадоў і вёсак. А такім чынам патрабаванні рэпарацый ад Берліна законныя. Адзначым, раней у Варшавы ўжо былі спробы запатрабаваць ад Берліна кампенсацый. У адказ улады ФРГ спаслаліся на рэзалюцыю Кабінета міністраў Польшчы ад 1953 года, згодна з якой Варшава прызнавала, што нямецкія ўлады цалкам выканалі свае абавязацельствы перад рэспублікай.