Аляксандр Рабушэнка выступіць на супервелашматдзёнцы "Тур дэ Франс"

30 июня 2022

Аляксандр Рабушэнка трапіў у заяўку казахстанскай "Астаны" на самую прэстыжную супервелашматдзёнку сезона "Тур дэ Франс". Вялікая пятля стартуе ў Капенгагене ўжо заўтра гонкай з паасобным стартам на 13 кіламетраў 200 метраў. Усяго велагоншчыкі пераадолеюць амаль 3 тысячы 350 кіламетраў па дарогах Даніі, Бельгіі, Швейцарыі і Францыі. Па традыцыі фінішуе французскі Гран-тур у Парыжы на Елісейскіх Палях.