Паліцыя ЗША шукае хлопца, які ўчыніў страляніну ў кампусе ўніверсітэта ў Солт-Лейк-Сіці

31 октября 2017

Тэрміновыя навіны прыходзяць у гэтыя хвіліны з ЗША. Паліцыя і спецназ шукаюць хлопца, які ўчыніў страляніну ў кампусе ўніверсітэта ў Солт-Лейк-Сіці. Паведамляецца пра аднаго загінуўшага. Агонь адкрыў 24-гадовы Остын Батэн - яго фота ўжо ў Інтэрнэце і на галоўных каналах ЗША. Пра матывы нападу нічога не вядома. Студэнцкі гарадок у Солт-Лейк-Сіці ў ачапленні. Рух цягнікоў спынены, у небе кружаць верталёты.