Паліцыя Грэцыі вывезла больш за дзве тысячы мігрантаў з мяжы з Македоніяй

10 декабря 2015

Усе гэтыя людзі, у сваіх працах і праектах па-сутнасці выцягваюць на паверхню праўдзівыя праблемы і актуальныя тэмы сусветнай супольнасці. І хто ведае, можа быць у наступным годзе хтосьці з іх прапануе дзейсны варыянт рашэння міграцыйнага крызісу. Гэтая праблема, якая літаральна захліснула Еўропу, ужо набыла стыхійны маштаб. Паліцыя Грэцыі вывезла больш за дзве тысячы мігрантаў з мяжы з Македоніяй. Сярод уцекачоў, якія накіроўваліся ў Цэнтральную Еўропу, былі прадстаўнікі Пакістана, Самалі, Марока, Алжыра і Бангладэш. Рашэнне аб вывазе нелегалаў было прынята з-за беспарадкаў, якія яны ўчынілі. Мігранты некалькі дзён блакіравалі чыгунку, патрабуючы прапусціць іх праз мяжу. На чыгунцы - тысячы кантэйнераў, якія накіроўвалі ў краіны Еўропы. Было прынята рашэнне прапускаць толькі тых уцекачоў, якія прыбывалі з дзяржаў, дзе ідзе вайна.

Рытуальным забойствам назваў палітыку ЕС у дачыненні нелегальнай міграцыі кіраўнік МЗС Венгрыі. Петэр Сійярта асабліва падкрэсліў, што "не ўсе імігранты з'яўляюцца тэрарыстамі, але міграцыйная хваля дала магчымасць ім прабрацца ў Еўропу". Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Венгрыі таксама заявіў, што Еўропе неабходна абараніць знешнія межы, нагадаўшы, што нядаўна афіцыйны Будапешт падвергнуўся незаслужанай крытыцы за тое, што паспяхова сябе абараніў.