Дар'я Домрачава стала 20-й у спрынце на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Пхёнчхане

2 марта 2017

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава стала 20-й у спрынце на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Пхёнчхане. Домрачава была дакладная на лежні, але двойчы прамахнулася на стойцы. Лепшай з беларусак стала Ірына Крыўко - 19-е месца. Ірына не дапусціла памылкі на стрэльбішчы. Надзея Скардзіна 22-я, Дар'я Юркевіч 57-я. Надзея Пісарава фінішавала 65-й. Перамагла немка Лаўра Дальмаер.