Паліцыя Францыі прадухіліла новы тэракт

25 марта 2016

Кіраўнік МУС Бернар Казнёў паведаміў пра затрыманне грамадзяніна краіны, звязанага з сеткай баевікоў. Падазроны арыштаваны падчас паліцэйскага рэйду ў паўночна-заходнім парыжскім прадмесці Аржантэй. У кватэры арыштаванага знайшлі ўзрыўчатку. Паводле слоў кіраўніка сілавога ведамства, сувязі паміж тэрактамі ў Парыжы і Бруселі і новым прадухіленым нападам пакуль не ўстаноўлена. 

З пачатку года па падазрэнні ў тэрарызме ў Францыі былі затрыманыя 75 чалавек, 28 чалавек атрымалі турэмныя тэрміны.