Паліцыя Бухарэста арыштавала ўладальнікаў начнога клуба

3 ноября 2015

Паліцыя Бухарэста арыштавала ўладальнікаў начнога клуба, дзе ў выхадныя ў агні загінуў 31 чалавек. Мяркуючы па ўсім, тром затрыманым могуць прад'явіць абвінавачанні ў ненаўмысным забойстве. Паводле папярэдніх звестак, прычынай узгарання падчас рок-канцэрта стаў феерверк. У момант надзвычайнага здарэння ў зале было больш за 400 чалавек. Ля выхаду пачалася цісканіна, і толькі нямногія змаглі хутка пакінуць памяшканне. Па словах відавочцаў, у клубе не было аварыйнага выхаду, а ў аздобе будынка былі выкарыстаныя лёгкія на загаранне матэрыялы.