Плошча лясных пажараў у расійскім Забайкаллі істотна павялічылася

22 мая 2015

Плошча лясных пажараў у расійскім Забайкаллі за суткі павялічылася практычна на 5 тысяч гектараў. На фоне сухога і ветранага надвор'я ў рэгіёне зафіксавана каля 30 лясных узгаранняў. 27 пажараў зарэгістраваныя ў Бураціі. Варта адзначыць, што прыродныя пажары ў Забайкаллі і Сібіры пачаліся яшчэ ў сакавіку. У красавіку яны перакінуліся на жылыя дамы ў шэрагу раёнаў Хакасіі.