Пётр Парашэнка падпісаў закон аб непадаўжэнні дагавора аб дружбе з Расіяй

10 декабря 2018

Пётр Парашэнка падпісаў закон аб непрадаўжэнні Дагавора аб сяброўстве з Расіяй, што быў раней зацверджаны Вярхоўнай радай. Дзеянне Дагавора аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй будзе спынена з 1 красавіка. Паводле слоў Парашэнкі, спыненне дзеяння дакумента з'яўляецца часткай стратэгіі Украіны на пераарыентацыю на Еўропу. Як адзначае расійскі бок, дагавор не абмяжоўваў і не даваў асаблівых прэферэнцый грамадзянам Украіны і Расіі пры перасячэнні дзяржаўных меж, яго адмена не паўплывае на рэжым перасячэння мяжы. Не прадугледжваецца таксама аўтаматычнае ўвядзенне віз. Авіяпералёты ў Расію з Украіны ўжо скасаваныя, усе ахвотнікі лятаюць з перасадкай у Мінску. Нішто не пагражае і аўтобусным зносінам.