Петэр Пелегрыні - новы прэзідэнт Славакіі

7 апреля 2024

У Славакіі падвялі вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Перамогу атрымаў Петэр Пелегрыні - кандыдат ад партыі "Голас - сацыяльная дэмакратыя". Яна ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю. Новага лідара падтрымалі больш чым 53 % выбаршчыкаў.

Іван Корчак, былы міністр замежных спраў Славакіі, які таксама ўдзельнічаў у барацьбе за прэзідэнцкае крэсла, набраў прыкладна 47 % галасоў. Ён ужо прызнаў паражэнне і павіншаваў саперніка з перамогай. Пелегрыні вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй. Як і дзеючы прэм'ер Роберт Фіца, ён выступае супраць прадаўжэння ваеннай падтрымкі Украіны, прыхільнік дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту.

Адразу пасля перамогі абраны прэзідэнт Славакіі паабяцаў, што зробіць усё, каб яго краіна "заўсёды была на боку міру і супраць вайны".