Першы сёлета пілатуемы карабель Саюз стартаваў з Байканура

26 марта 2014
На МКС адправіліся расіяне Аляксандр Скварцоў і Алег Арцемьеў, а таксама астранаўт NASA Стывен Свонсан. Экспедыцыя правядзе на арбіце амаль паўгода. У планах - каля 50 эксперыментаў па расійскай праграме і каля 170 - па амерыканскай.

Падчас аднаго з выхадаў у адкрыты космас навукоўцы ўручную запусцяць перуянскі мікраспадарожнік. Акрамя таго, яны прымуць некалькі транспартных караблёў Прагрэс і еўрапейскі касмічны грузавік. Раней запланаваная на сёння стыкоўка карабля з МКС перанеслася на двое сутак.