Перастрэлка каля аднаго з выбарчых пунктаў у Албаніі

23 июня 2013

Адзін чалавек загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні ў выніку перастрэлкі каля аднаго з выбарчых пунктаў у Албаніі. Сёння тут праходзяць парламенцкія выбары. Інцыдэнт адбыўся падчас сваркі аднаго з кандыдатаў ад кіруючых дэмакратаў і члена партыі левых. Апошні загінуў на месцы. Яшчэ некалькі чалавек шпіталізаваныя з агнястрэльнымі раненнямі.