Перастаноўкі на палітычнай арэне Грэцыі

25 июня 2013
Свае пазіцыі ў абноўленым складзе ўрада ўзмацнілі сацыялісты. Яны атрымалі пасады адразу чатырох міністраў. Урадавы крызіс узнік з-за нечаканай ліквідацыі дзяржтэлерадыёкампаніі, што прывяло да звальнення некалькіх тысяч працаўнікоў. Адзначым, менавіта сацыялісты будуць кантраляваць працэс ліквідацыі былога дзяржтэлерадыё і стварэння на яго аснове новай грамадскай вяшчальнай карпарацыі.