Маштабная перагаворная пляцоўка бізнесу і ўлады арганізаваная сёння ў Мінску

1 марта 2017

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапаноўвае адмовіцца ад прамога дзяржрэгулявання вытворцаў тавараў.

Пра гэта сёння заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Калтовіч на Асамблеі дзелавых колаў. Маштабная перагаворная пляцоўка бізнесу і ўлады арганізаваная сёння ў Мінску. Прапанова міністэрства датычыцца ўсіх вытворцаў. Наўзамен дзяржрэгулявання гатовыя прапанаваць меры антыманапольнага кіравання, каб выкараняць факты нядобрасумленных паводзін кампаній, якія пераважаюць на рынку. Малы бізнес сёння заве дзяржпалітыку ў дачыненні да манапалістаў адной з сур'ёзных перашкод для развіцця сумленнай канкурэнцыі ў краіне.

Уладзімір Калтовіч, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "У выніку ў канцы года мы павінны атрымаць праграму па развіцці канкурэнцыі. Гэтая праграма мяркуе стварэнне нарматыўнага каркаса, напісанне дарожных карт у асноўных галінах эканомікі па развіцці канкурэнцыі. І стварэнне канкурэнтных рынкаў, як энергетыка, транспарт, жыллёва-камунальная гаспадарка, сувязь, у сельскай гаспадарцы, гандлі".

З прыняццем праграмы развіццё канкурэнцыі стане прыярытэтным кірункам у дзейнасці ўрада і органаў улады. Неўзабаве будзе створаная рабочая група з удзелам бізнесу і дзяржорганаў, якая падрыхтуе дакумент. Усе вынікі ключавой падзеі беларускага Тыдня прадпрымальніцтва падвядзе "Сфера інтарэсаў". Выпуск праграмы выйдзе пасля сямігадзінных навін з Нацыянальнай бібліятэкі.