Перапалох ля статуі Свабоды

25 апреля 2015

З-за пагрозы выбуху эвакуіравалі ўсіх наведвальнікаў. Спецыяльныя мерапрыемствы былі пачатыя пасля таго, як невядомы патэлефанаваў у паліцыю з паведамленнем аб бомбе. Аднак ужо праз некалькі гадзін рэжым эвакуацыі быў адменены, а сам помнік аб'яўлены бяспечным. Адзначым, што статуя Свабоды - адна са славутасцяў свету, якую найбольш наведваюць турысты нараўне з Эйфелевай вежай у Парыжы і Біг-Бенам у Лондане. Штогод востраў Свабоды ў ЗША наведваюць каля трох з паловай мільёнаў чалавек.