Перамовы з Грэцыяй прадоўжаць толькі пасля вынікаў рэферэндуму

2 июля 2015

Еўракамісія не плануе якіх-небудзь перамоў з прадстаўнікамі Грэцыі да з'яўлення вынікаў рэферэндуму. Ён адбудзецца ў гэтую нядзелю. У Бруселі ўпэўненыя: надышоў момант для грэчаскага народа выбраць сваю будучыню. Аналітыкі гавораць, што фінансавы крызіс у Грэцыі можа вельмі негатыўна адбіцца на эканамічнай стабільнасці шэрагу краін, у першую чаргу Вялікабрытаніі. На думку ж экспертаў агенцтва "Мудыс", без фінансавай падтрымкі Грэцыя аб’явіць дэфолт па абавязацельствах бізнесу. Таму рэйтынг дзяржаблігацый краіны паніжаны на адну прыступку.