Перагаворшчыкі Еўрапарламента і Савета ЕС узгаднілі адмену візавага рэжыму для грамадзян Украіны

1 марта 2017

Чакаецца, што ў перспектыве ўкраінцы, уладальнікі біяметрычных пашпартоў, змогуць ездзіць у краіны Еўрасаюза без візы на тэрмін да 90 дзён на працягу паўгода. Дамоўленасць не будзе датычыцца Ірландыі і Злучанага Каралеўства. Пры гэтым бязвізавы рэжым не дае права на працаўладкаванне ў ЕС.