П'ер Кардэн падарыў Парыжу свой новы паказ, створаны ў гонар юбілею

1 декабря 2016

Чалавек-легенда, які здзейсніў не адну рэвалюцыю ў свеце моды. Менавіта ён прыдумаў стыль для "Бітлз" і стварыў вобраз вялікай балярыне Маі Плісецкай. П'ер Кардэн падарыў Парыжу свой новы паказ, створаны ў гонар юбілею. Вось ужо 70 гадоў ён увасабляе сабою французскае мастацтва і вытанчанасць. Мадэльера натхняе космас і сферычныя формы. Дарэчы, у Парыжы 2 гады таму адкрыўся Музей П'ера Кардэна. Ён знаходзіцца ў квартале Марэ і паказвае знакамітыя мадэлі ад куцюр, а таксама аксесуары, біжутэрыю і дызайнерскую мэблю.