Паводкавая сітуацыя ў Амурскай вобласці паступова паляпшаецца

9 сентября 2013

З 170 адключаных падстанцый амаль 150 ужо ўведзеныя ў работу. Паводле папярэдніх падлікаў, выдаткі на аднаўленне энергасістэмы ў Прыамур'і перавысяць 57 мільёнаў расійскіх рублёў - бо шматлікія энергааб'екты больш за месяц знаходзіліся ў вадзе. Дагэтуль у свае дамы не могуць вярнуцца больш як 14 тысяч чалавек. Звыш двух тысяч знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння. Самым складаным застаецца становішча ў Хабараўскім краі, дзе ў выніку ўздыму ўзроўню вады падтопленыя больш за 70 населеных пунктаў.