Парламент Кіпра прыняў умовы міжнародных крэдытораў

2 мая 2013

Яны абяцаюць фінансавую дапамогу ў абмен на жорсткія меры эканоміі. Астраўная дзяржава атрымае 10 мільярдаў еўра, але пры гэтым па патрабаванні еўратройкі Кіпр сам павінен сэканоміць 13 мільярдаў. Для гэтага прыйдзецца ліквідаваць другі па велічыні банк краіны Laiki Bank і рэструктурыраваць найбуйнейшую крэдытную арганізацыю Bank of Cyprus. Меры эканоміі таксама закрануць пенсіі, падаткі і рэформы ў дзяржаўным сектары.