Парламент Каталоніі прыняў закон аб рэферэндуме

7 сентября 2017

Жыхарам аўтаномнага рэгіёна Іспаніі прапаноўваюць адказаць на пытанне, ці бачаць яны Каталонію незалежнай рэспублікай. Прыхільнікі правядуць апытанне 1 кастрычніка. У законе гаворыцца, што вынікі рэферэндуму ўвасобяць у жыццё праз 48 гадзін пасля іх аб'яўлення. Дакумент не прадугледжвае мінімальнай яўкі. Між тым, сёння ўрад Іспаніі збярэцца на нечарговае пасяджэнне. Прэм'ер Марыян Рахой сустрэнецца з Педра Санчэсам - лідарам буйной апазіцыйнай Сацыялістычнай рабочай партыі. Сёння ж, як чакаецца, скаргу ўрада пачне разглядаць Канстытуцыйны суд.