Панда Цзя-Цзя адзначыла 37-ы дзень нараджэння

28 июля 2015

Гіганцкая панда Цзя-Цзя з Акіянскага парку Ганконга адзначыла 37-ы дзень нараджэння. Такім чынам, жывёліна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, стаўшы самай дарослай пандай у свеце, якая жыве ў няволі. Стан доўгажыхаркі здавальняючы. Паводле слоў супрацоўнікаў заапарка, медзведзяня пакутуе  ад павышанага крывянога ціску і артрыту. Узрост Цзя-Цзя ў пералічэнні на чалавечы  складае 100 гадоў. Адзначым, у сярэднім панды жывуць 15-20 гадоў.