Памылка экіпажа магла стаць прычынай інцыдэнту ў Шарамецьева, лічаць у аэрапорце

14 января 2019

Напярэдадні самалёт чэшскай авіякампаніі "Смарт-Уінгс" пры ўзлёце выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Ніхто з 47 чалавек на борце не пацярпеў. Пры ўзлёце лайнерам кіраваў другі пілот. З-за здарэння "Аэрафлот" на тры гадзіны затрымаў рэйс у Мінск. Лайнер прыбыў у сталіцу сёння практычна ў пяць раніцы.