Арганізатары Алімпійскіх гульняў - 2016 падрыхтавалі канчатковыя меню для спартсменаў

11 мая 2016

Менш як тры месяцы засталося да пачатку Алімпійскіх гульняў у Рыа. Арганізатары ўжо падрыхтавалі канчатковае меню, згодна з якім будуць харчавацца 18 тысяч спартсменаў і супрацоўнікі трэнерскіх штабоў. Атлетам будуць прапанаваны стравы бразільскай, азіяцкай, еўрапейскай і італьянскай кухань. Штодня будзе прыгатавана 60 тысяч страў. Арганізатары правядуць яшчэ 20 дэгустацый да галоўнага старту чатырохгоддзя. Дарэчы, у алімпійскай вёсцы арганізавана сталовая, якая па плошчы роўная тром футбольным палям.